Саджанец хвоі, архіўнае фота

Больш за 31 тысячу гектараў лесу пасадзілі ў Беларусі ад пачатку года

8
(абноўлена 12:28 11.05.2018)
Лесаводы лічаць, што на месцы аднаго высечанага дрэва неабходна пасадзіць два-тры новыя.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Больш за 31 тысячу гектараў лесу пасадзілі беларускія лесаводы з пачатку года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Актыўней за астатніх гэтай вясной лясныя культуры высаджвалі ў Гомельскай вобласці — імі было занята амаль 10 тысяч гектараў. Асноўнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, бяроза і елка.

Па дадзеных міністэрства, лесаводы ўжо выканалі гадавы план пасеву і пасадкі: падчас вяснова-восеньскіх прац у бягучым годзе планавалася пасадзіць каля 29,5 тысяч гектараў лесу.

Як правіла, для гэтых мэтаў спецыялісты выкарыстоўваюць пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай, якая дазваляе гадаваць лясы, устойлівыя да розных хвароб. Чакаецца, што да 2020 года трэць лясоў у краіне будзе стварыцца з дапамогай гэтага матэрыялу.

Як адзначаюць з Мінлясгасе, штогадовы прырост драўніны ў падведамасных арганізацыях значна перавышае яе гадавыя вырубкі.

"Лесаводы прытрымліваюцца прынцыпу: на месцы аднаго высечанага дрэва неабходна пасадзіць два-тры новыя. Толькі ў мінулым годзе спецыялістамі лясной галіны было створана каля 38 тысяч гектараў лесу", — паведамілі ў ведамстве.

Простыя беларусы ўдзельнічаюць у лесааднаўленні ў рамках акцыі "Тыдзень лесу", калі пасадзіць дрэва можа кожны жадаючы. У 2017 годзе акцыя аб'яднала больш за 83 тысячы чалавек.

8
Тэги:
лес, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары