Лось, архіўнае фота

Лясны госць: лось зайшоў на тэрыторыю дзіцячага садка ў Мінску

25
(абноўлена 16:16 15.05.2018)
Жывёлу заўважылі супрацоўнікі ДАІ і суправаджалі яе, каб ведаць, куды рухаецца сахаты - у выніку ён зайшоў на тэрыторыю дзіцячага саду і вырашыў там застацца.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Рана раніцай у аўторак на тэрыторыю дзіцячага садка ў Мінску зайшоў лось і паспрабаваў уладкавацца там, пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім УМНС.

Ляснога госця заўважылі супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна Мінска і ехалі за ім, каб зразумець, куды ён накіроўваецца. Каля 05:30 лось зайшоў на тэрыторыю дзіцячага саду па вуліцы Галадзеда і, мяркуючы па ўсім, збіраўся там застацца.

Лось пришел в детский сад в Минске
© Фото : МЧС Беларуси
Лось прыйшоў на тэрыторыю дзіцячага саду ў Мінску

Па выкліку на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС, Мінскай лесапаркавай гаспадаркі, ГП "Фауна горада" і ДАІ. Яны правялі аперацыю па абясшкоджванню дзікай жывёліны.

Ласю ўвялі транквілізатар, а пасля таго, як ён заснуў, яго адвезлі ў ветлячэбніцу на абследаванне. Пры неабходнасці сахатаму будзе аказана ветэрынарная дапамога, а пасля гэтага яго вывезуць з горада і выпусцяць у лес.

25
Тэги:
лось, Мінск, Беларусь
Каментары