Навальніца, архіўнае фота

Май грыміць навальніцамі: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

86
(абноўлена 17:26 16.05.2018)
Тэмпература паветра істотна не зменіцца, але ў ранішнія гадзіны магчымы туман, а днём у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы пройдуць 17-18 мая ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У чацвер, 17 мая, па большай частцы краіны будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсёй рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Будзе дзьмуць паўночны і паўднёвы парывісты вецер, днём магчыма яго істотнае ўзмацненне. Ноччу і раніцай слупок тэрмометра пакажа +9..+15°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +19..+25°С, у заходняй частцы Беларусі будзе +16..+18°С.

Дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пятніцу. 18 мая, у начны час месцамі, а раніцай і днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Будзе паўднёвы, днём у заходніх раёнах з пераходам на паўночна-заходні вецер, падчас навальніц магчымыя яго парывы. У начны час тэмпература паветра складзе +9..+14°С, а днём будзе ад +17°С па захадзе да +24°С па ўсходзе рэспублікі.

У Мінску 17 мая максімальная тэмпература складзе +21°С, верагоднасць навальніцы ў начныя і ранішнія гадзіны — 80%. 18 мая ў сталіцы паветра таксама прагрэецца да +21°С, днём пройдзе невялікі дождж, верагоднасць навальніцы — 60%.

86
Тэги:
Дождж, Навальніца, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары