Мядзведзь у лесе Віцебскага раёна

Жыхар Віцебска сустрэў мядзведзя на лясной дарозе

93
(абноўлена 18:07 28.05.2018)
Мужчына распавёў, што быў так шакаваны, што не паспеў спалохацца, а мядзведзь не сыходзіў некалькі хвілін.

МІНСК, 28 мая — Sputnik. Беларус сустрэў мядзведзя на лясной дарозе паблізу вёскі Жалязняк Віцебскага раёна.

Фота звера жыхар Віцебска Кірыл Крыжэвіч размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы, адзначыўшы, што нярэдка сустракаў у ваколіцах розных жывёл, аднак такога драпежніка не бачыў яшчэ ні разу.

Па расказах Кірыла, ён сустрэў мядзведзя раніцай, праязджаючы па дарозе на аўтамабілі.

"Здалёк я ўбачыў, як мне падалося, лася, але пры гэтым падумаў, што ён занадта велізарны. Пад'ехаўшы бліжэй, зразумеў, што гэта мядзведзь: шырачэнны, па постаці і воўне відаць было, што ён у самым росквіце сіл. Калі б ён захацеў, то з лёгкасцю перавярнуў бы мой 20-мясцовы спрынтар", — распавёў ён карэспандэнту Sputnik.

Мужчына рабіў здымкі проста на хаду праз лабавое шкло. Паводле яго слоў, мядзведзь не спалохаўся, але па меры набліжэння аўто ўсё ж пачаў адступаць.

"Рабіў гэта, не спяшаючыся, часам азіраючыся. А потым усё-ткі звярнуў у кусты. Пасля хлопцы распавялі мне, што два гады таму бачылі на гэтым жа месцы мядзведзіцу з малым медзведзянём. Можа, ён вырас?" — выказаў меркаванне беларус.

У гэтым годзе мядзведзь ужо сустракаўся людзям у Віцебскім раёне: у сакавіку чатырохгадовы драпежнік нават траўміраваў жыхара вёскі Пукшын, але яго адагналі ад населенага пункта амаль на 10 кіламетраў.

А літаральна некалькі дзён таму буры мядзведзь быў заўважаны паблізу Мінска, каля вадасховішча Вяча: яго зняў на відэа выпадковы аўтамабіліст.

93
Тэги:
Мядзведзь, Віцебскі раён, Беларусь
По теме
Дачнікі выратавалі ў Маларыцкім раёне маленькае ласяня
Логава рысі з трыма кацянятамі знайшлі ў Налібоках
Каментары