МІНСК, 31 мая — Sputnik. Учора ў Мінску была зафіксавана самая высокая тэмпература на гэты дзень за апошнія сто гадоў. Слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі + 29,4°С.
Папярэдні тэмпературны рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны, калі Мінск яшчэ не быў беларускай сталіцай — у 1917 годзе паветра ў горадзе прагрэлася да +28,8°С.
Вельмі горача было і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску было +28°С (папярэдні рэкорд быў у 1995 годзе — +27,6°С), у Магілёве +29,8°С (28,2 у 2007 годзе) у Гродне +29,8°С.
Адзін з самых гарачых дзён учора быў у Брэсце — там слупок тэрмометра падняўся да +31,3°С, але не стаў рэкордным — не дацягнуў да +31,6°С, якія былі зафіксаваныя ў 2005 годзе.
Сёння сіноптыкі абяцаюць невялікае пахаладанне, так што на фоне спёкі надвор'е стане больш камфортным і наблізіцца да сваіх кліматычных нормаў.
Ружовыя фламінга масава вяртаюцца на возера Караколь у Казахстане пасля зімы. Вялікую чараду зноў зняў мясцовы жыхар у Мангістаўскай вобласці. Птушкі спыняюцца на возеры кожны год вясной і восенню падчас пералёту.
Першая невялікая чарада прыляцела на вадаём у канцы лютага, калі на возеры яшчэ назіраліся снег і лёд.
Возера Караколь фламінга палюбілі з-за салёнай вады і разнастайнасці стравы. Спрыяльныя ўмовы дазваляюць ім гняздзіцца ў запаведнай зоне. На думку эколагаў, ізаляванасць гэтага месца спрыяе бяспецы птушак.Акрамя ружовых фламінга на возеры можна заўважыць лебедзяў, якія сабраліся на лёдзе ля вады. Паводле назіранняў арнітолагаў, за год на вадаёме спыняецца каля 90 відаў птушак, каб адпачыць ад пералёту або перачакаць зіму.
Чытайце таксама:
Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.
"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.
Глядзіце таксама: