Тапаліны пух

Чаму ў Мінску так многа таполяў і як з'яўляецца праславуты пух?

10
(абноўлена 17:27 31.05.2018)
У гарадах, дзе высаджаны пераважна "мужчынскія асобіны" дрэў, на вялікую колькасць тапалінага пуху не скардзяцца.

Тапаліны пух сёлета паляцеў раней, чым звычайна — з-за цёплай вясны насенне саспела яшчэ ў маі, і вось ужо тыдзень беларусы скардзяцца на сапраўдныя "снегапады" з пуху. Для кагосьці гэта толькі эстэтычныя нязручнасці, іншыя ж чхаюць ад пуху або адчуваюць праблемы са здароўем — бо пух можа пераносіць пылок алергенных раслін. Адкуль увогуле бярэцца пух і чаму яго так шмат у Мінску?

Адкуль у Мінску столькі таполяў?

На самай справе, таполяў ў беларускай сталіцы не так і шмат — усяго каля 3,5% ад усіх дрэў. Для параўнання, ліп у Мінску ў дзесяць разоў больш, аднак гэта не так прыкметна — яны ж не дастаўляюць такіх нязручнасцяў.

Аднак у таполі, ліпы і каштана ёсць шмат агульнага: усе яны растуць вельмі хутка. Большую частку гэтых дрэў у беларускай сталіцы высаджвалі пасля Вялікай Айчыннай — калі аднаўлялі горад практычна з нуля. Яны параўнальна непераборлівыя і здольныя вытрымаць гарадскую экалогію — таму такія дрэвы і абралі.

Политехнический институт, Минск, 1957 год
© Sputnik / Михаил Ананьин
Палітэхнічны інстытут, Мінск, 1957 год

Адзінае, што не прадугледзелі ў савецкі час — "снегапады" з пуху. Вырашыць гэтае пытанне можна было проста: высадзіць толькі "мужчынскія асобіны" дрэў (чаму — чытайце ніжэй), але пасля вайны, здаецца, было не да таго.

Як узнікае тапаліны пух?

Тапаліны пух — гэта насенне дрэў, якое разносіцца ветрам пасля адкрыцця спецыяльных "скрыначак" на дрэвах. Таполя — дрэва двухдольнае, і бываюць дрэвы-"хлопчыкі" і дрэвы-"дзяўчынкі". Насенне даюць толькі "дзяўчынкі" — пасля таго, як іх апыляюць "хлопчыкі".

1 - общий вид тополя, 2 - побег с женской сережкой, 3 - плод, 4 - побег с мужской сережкой, 5 - порослевый побег, 6 - лист
1 - агульны від таполі, 2 - парастак з жаночай завушніцай, 3 - плод, 4 - парастак з мужчынскай завушніцай, 5 - маладыя парасткі, 6 - ліст

Зрэшты, нават высадка толькі "аднаполых" таполяў не можа да канца вырашыць праблему, бо з часам некаторыя расліны могуць мутаваць і "змяняць пол", ператвараючыся з "хлопчыкаў" у "дзяўчынак".

Аднак цяпер замяняць большую частку дрэваў у горадзе сэнсу няма. Звычайна таполі жывуць толькі парадку 80 гадоў — гэта значыць хутка іх прыйдзецца змяняць з меркаванняў не толькі барацьбы з пухам, але і бяспекі: велізарнае дрэва можа ўпасці і прывесці да сур'ёзных наступстваў.

Тады чыноўнікі могуць скарыстацца ці маскоўскім вопытам і высадзіць іншыя дрэвы, ці пасадзіць толькі "хлопчыкаў" — тады пуху будзе куды менш.

Тополиный пух летает в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Тапаліны пух лётае ў Мінску

Дзеля справядлівасці, "пушыць" летам не толькі таполя: таксама пух ляціць ад верб, алешыны і іншых відаў.

Як доўга яшчэ цярпець "тапаліныя завеі"?

Як распавёў Sputnik батанік Аркадзь Скуратовіч, сезон "палётаў пуху" звычайна доўжыцца некалькі тыдняў. Калі ў Мінску ён пачаўся тыдзень таму, то да канца першай дэкады чэрвеня ўжо павінен завяршыцца.

Прасцей будзе, калі пойдуць дажджы — тады пух будзе "прыбівацца" да зямлі. Ну, а дома з напасцю можна змагацца толькі зачыненымі вокнамі ці сеткамі.

10
Тэги:
тапаліны пух, Мінск
Каментары