Вярблюд, архіўнае фота

Футбольнае поле ў Баранавічах ператварылі ў пашу для вярблюдаў

26
(абноўлена 11:14 04.06.2018)
Нядаўна трэніровачнае поле ў раённым цэнтры раскрытыкаваў былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. Паводле яго слоў, на стадыёне можна нагу зламаць. Не прайшло і тыдня, як туды пусцілі вярблюдаў.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Цыркавыя вярблюды пасуцца на футбольным стадыёне "Лакаматыў" у Баранавічах, піша мясцовы партал Intex-press.

Цырк шапіто "Арлекін" прыехаў у Баранавічы напярэдадні. Ён размясціўся проста за асноўным полем стадыёна. Выгульваць экзатычных жывёл адправілі на трэніравальнае поле.

Якасць газона на стадыёне слаба адказвае ўсім патрабаванням для прафесійных трэніровак, пра што раней казаў экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. А вось для выгулу вярблюдаў баранавіцкі стадыён падыходзіць як нельга лепш.

26
Тэги:
вярблюд, Баранавічы
Каментары