Неба ў хмарах, архіўнае фота

Сіноптыкі пра надвор'е на нядзелю: уначы дажджы, удзень да +29°С

25
(абноўлена 15:30 02.06.2018)
У Беларусь будзе паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы, таму будзе цёпла і ў асноўным суха.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў нядзелю ўначы ў асобных раёнах Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У нядзелю ў краіну будзе паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Таму чакаецца ў асноўным цёплае надвор'е.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы і раніцай у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы і раніцай складзе ад +12°С да + 17°С, максімальная ўдзень ад + 24°С да + 29°С. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

25
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары