Даследаванне кляшчоў у лабараторыі

Кляшчы сталі часцей кусаць беларусаў

11
(абноўлена 19:50 13.06.2018)
Колькасць грамадзян, якія звярнуліся да медыкаў з-за ўкусаў кляшчоў, павялічылася ў паўтара разы.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Беларусы сёлета часцей становяцца ахвярамі ўкусаў кляшчоў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Сезон актыўнасці кляшчоў сёлета пачаўся яшчэ вясной. Усяго з пачатку года да медыкаў з-за ўкусаў гэтых насякомых звярнуліся каля 9,7 тысячы беларусаў. Характэрна, што траціна пацярпелых — дзеці.

Колькасць тых, хто звярнуўся да ўрачоў з-за ўкусаў кляшчоў, за год павялічылася ў 1,6 разы. Больш за ўсё пацярпелых — у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, менш — у Мінскай і Гомельскай.

Ахвярамі кляшчоў часцей становяцца ў лясных масівах ці сельскай мясцовасці. Спецыялісты раяць пасля вяртання з прыроды старанна аглядаць сябе на наяўнасць насякомых, а таксама памятаць аб мерах засцярогі.

Для выдалення кляшча рэкамендуецца звяртацца да медыкаў. Зрэшты, калі бліжэйшы медпункт ці паліклініка знаходзяцца далёка, выдаліць насякомае можна паспрабаваць і самастойна.

11
Тэги:
Кляшчы, Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Беларусь
Каментары