Картэж для лебедзяў

ДАІ ў Пружанах арганізавала "картэж" для лебедзяў з птушанятамі

6
(абноўлена 21:14 13.06.2018)
У міліцыю паскардзіўся мясцовы аўтамабіліст - сям'я птушак замінала руху па кальцавой.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Пружанах былі вымушаныя суправадзіць да возера сям'ю лебедзяў з птушанятамі, якія рухаліся да вадаёма па праезнай частцы, паведамілі ў сераду ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аб птушках на кальцавой развязцы горада, якія ўскладняюць рух аўтамабіляў па дарозе, у Пружанскі РАУС паведаміў мясцовы аўтамабіліст. На месца выехаў інспектар ДПС АДАІ для высвятлення абставінаў.

"Прыбыўшы па ўказаным адрасе, капітан міліцыі ўбачыў пару дарослых лебедзяў з пяццю птушанятамі", — сказалі ў УУС.

Там таксама паведамілі, што інспектар ДАІ прыцягнуў да эскартавання птушак супрацоўнікаў Пружанскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Паводле інфармацыі ўпраўлення, з уключанымі на службовым аўто пробліскавымі маячкамі лебедзі былі дастаўлены да возера.

6
Тэги:
лебедзі, птушка, ДАІ, Беларусь
Каментары