Дзяўчынка пад парасонам ў Мінску

Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е на Дзень Незалежнасці

18
(абноўлена 17:36 02.07.2018)
Сонечнага надвор'я сіноптыкі на святочны дзень не абяцаюць, але пры гэтым прагназуюць, што стане крыху цяплей.

МІНСК, 2 ліп — Sputnik. Дажджы і нават месцамі навальніцы прагназуюць сіноптыкі на святочны аўторак, 3 ліпеня. У Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У паўночных раёнах краіны днём месцамі магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходнім умераным, днём — месцамі парывістым.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе +7..+12°C градусаў, у другой палове дня пацяплее да +14..+19°C, а ў паўднёва-заходніх раёнах да +21°C.

У Мінску ў аўторак таксама будзе дажджліва, тэмпературу паветра раніцай прагназуюць +11..+13°C, днём +15..+17°C.

18
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары