Кот і сонца

Сіноптыкі: у сераду ў Беларусі пацяплее да +22 градусаў

9
Нягледзячы на вяртанне летняга цяпла, удзень у краіне пройдуць дажджы, а ўначы яны будуць моцнымі.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Цяпло вернецца ў Беларусь у сераду, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай у краіне будзе ад 8 да 13 градусаў цяпла, а па другой палове дня ад 16 да 22°C.

Нягледзячы на пацяпленне, у Беларусі чакаюцца дажджы. У начны час яны будуць моцнымі, папярэдзілі сіноптыкі. Удзень у асобных рэгіёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны. У цэлым будзе воблачна з праясненнямі.

У аўторак у Беларусі таксама пройдуць дажджы. Тэмпературны максімум прагназуецца ў Брэсце — ад 18 да 20°C. У астатніх рэгіёнах будзе да 17 градусаў цяпла. Вецер заходні і паўднёва-заходні з парывамі да 14 м/с па захадзе краіны.

9
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары