Запуск паветранага змея

Сіноптыкі: да канца тыдня ў Беларусі пацяплее

17
(абноўлена 09:29 05.07.2018)
Па папярэдніх прагнозах, тэмпература паветра ў рэспубліцы ў бліжэйшыя дні будзе падымацца да +25..28°С.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Напрыканцы тыдня ў Беларусі пацяплее, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па папярэдніх прагнозах, тэмпература паветра ў апошнія працоўныя дні доўгага тыдня будзе падымацца максімум да +25..+28°С.

Як паведамілі сіноптыкі, у чацвер, 5 ліпеня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі, у начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах Беларусі — слабы туман. Уначы ападкаў не чакаюць, а вось удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя нават навальніцы.

Тэмпература ўначы і раніцай панізіцца да +9..+15°С, а пасля абеду паветра прагрэецца да +19..+25°С (па паўднёвым захадзе рэспублікі — да +28°С).

Далей, па дадзеных метэаролагаў, на надвор'е ў Беларусі акажуць уплыў няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з акваторыі Балтыйскага мора.

У пятніцу, 6 ліпеня, уначы ў асобных раёнах, удзень амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі нават прагрымяць навальніцы з парывістым ветрам. Уначы будзе +10..+17°С, удзень — да +18..+25°С (па поўдні месцамі да +27°С).

У суботу, 7 ліпеня, у начны час у асобных раёнах, а ў дзённы на большай частцы рэспублікі чакаюць кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе +11..+16°С, а дзённая будзе аналагічная пятнічнай: +18..+25°С.

17
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары