Першыя падбярозавікі

Грыбы пайшлі: першыя лісічкі і баравікі з'явіліся ў лясах Беларусі

25
(абноўлена 10:39 06.07.2018)
У лясах ужо знаходзяць лісічкі - звычайныя і белыя, падбярозавікі, а таксама летнія апенькі.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Першыя грыбы пачалі з'яўляцца ў лясах Беларусі, паведамляюць аматары ціхага палявання ў сацыяльных сетках.

З-за засушлівага пачатку лета грыбны сезон у рэспубліцы ссунуўся на месяц: грыбы пачалі расці толькі напачатку ліпеня — пасля моцных дажджоў.

Як паведамляюць жыхары Мінскай вобласці, у лясах ужо з'явіліся лісічкі — звычайныя і белыя, падбярозавікі, а таксама летнія апенькі.

Паводле інфармацыі грамадзян, якія пражываюць на Гомельшчыне, у вобласці з грыбамі справа ідзе лепш — там акрамя звыклых лісічак і чырвонагаловікаў у лясах знаходзяць першыя белыя.

Як раней распавялі Sputnik спецыялісты, пасля працяглых дажджоў, якія прайшлі ў Беларусі ў канцы мінулага і пачатку гэтага тыдня, грыбы павінны з'явіцца ў лясах па ўсёй рэспубліцы.

25
Тэги:
лес, грыбы, Беларусь
По теме
Навукоўцы: грыбы ў гэтым годзе ў Беларусі ўсё-такі будуць, але мала
Каментары