Маленькае зубраня, архіўнае фота

Мінскі заапарк абраў імя для зубраня

25
(абноўлена 16:16 07.07.2018)
Зубраня нарадзілася ў маі, і ў заапарку прапанавалі інтэрнэт-карыстальнікам падабраць для яго прыгожае імя.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Зубраня, якое нарадзілася ў Мінскім заапарку ў маі, назвалі Булат, пра гэта паведамляецца на старонцы заапарка ў сацсетцы.

Вынікі інтэрнэт-галасавання падвялі 5 ліпеня. У конкурсе прынялі ўдзел больш за дзве тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў. Мянушка зубраня павінна была пачынацца на літару "Б". Галоўнымі крытэрыем была названая мілагучнасць, таксама мянушка не павінна была супадаць з чалавечым імем.

"Пераможцам конкурсу і аўтарам "Мянушкі для зубраня" абраная Вольга Кучынская, якая першая прапанавала назваць зубраня Булатам", — паведамляецца ў групе заапарка ва "УКантакце".

Камісія конкурсу складалася з заатэхніка і прадстаўніка хакейнага клуба "Дынама". Як вядома, зубр Мінскага заапарка з'яўляецца жывым талісманам клуба.

25
Тэги:
зубр, Мінскі заапарк, Беларусь
Каментары