Серабрыстыя аблокі пад Мінскам

Фотафакт: беларусы ўбачылі рэдкую атмасферную з'яву серабрыстыя аблокі

8
(абноўлена 17:54 09.07.2018)
Серабрыстыя аблокі назіраюцца даволі рэдка і з'яўляюцца самымі высокімі і халоднымі.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Рэдкае атмасферная з'ява назіралася ў Беларусі ў ноч на панядзелак: здымкамі серабрыстых аблокаў актыўна дзеляцца карыстальнікі сацыяльных сетак.

На серабрыстыя аблокі звярнулі ўвагу суайчыннікі з розных частак Беларусі: прыгажосць публікавалі ў Instagram як жыхары Гродна, так і мінчане.

Атмасферная з'ява лічыцца даволі рэдкай: сустрэць такія аблокі можна толькі тады, калі ніжнія пласты атмасферы знаходзяцца ў цені, а сонца асвятляе іх з-за гарызонту, надаючы серабрыстае свячэнне.

Серабрыстыя аблокі лічацца самымі высокімі і халоднымі: фармуюцца пры тэмпературы ніжэй —140 градусаў і размяшчаюцца на вышыні каля 90 кіламетраў. Назіраюцца ў канцы вясны або пачатку лета.

8
Тэги:
прыродныя з'явы, Беларусь
По теме
Фотафакт: рэдкія серабрыстыя аблокі назіралі пад Мінскам
Каментары