МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Беларусы могуць не ўбачыць самае доўгае месяцовае зацьменне стагоддзя з-за ўмоў надвор'я — увечары ў рэспубліцы захаваюцца ападкі і высокая імавернасць дажджоў.
Самае доўгае месяцовае зацьменне гэтага стагоддзя пройдзе ў ноч з пятніцы на суботу і будзе доўжыцца чатыры гадзіны. Незвычайным яно лічыцца і з-за "супрацьстаяння Марса" — з-за набліжэння чырвонай планеты месяц атрымае характэрнае адценне.
Зрэшты, ёсць верагоднасць таго, што беларусы месяцовае зацьменне не ўбачаць з-за воблачнага і даждлівага надвор'я. Па дадзеных сіноптыкаў, увечары воблачнасць на большай частцы тэрыторыі захаваецца — у тым ліку і ў час зацьмення, з дзевяці гадзін вечара і ўсю ноч.
Калі верыць еўрапейскім парталам з радарамі умоў надвор'я, увечары ў паўднёвых і паўночных раёнах рэспублікі зацьменне, магчыма, будзе відаць лепш за ўсё: каля Брэста і Віцебска воблачнасць пакуль не прагназуецца.
Не уверен, что сегодня мы увидим лунное затмение и Великое противостояние Марса.
— Блізкі космас. (@nadvorie) 27 июля 2018 г.
Однако и сильные ливни WRF отодвинула от Минска. Максимальная интенсивность дождей предполагается западнее.
Карта А сумма осадков с 15 до 21 ч, карта Б — прогноз метеоявлений на 15 часов местного. pic.twitter.com/api1ZmkXOp
Будучае месяцовае зацьменне прадстаўляе цікавасць не толькі як астранамічная з'ява. Астролагі заяўляюць пра асаблівую энергетыку гэтага дня, а розныя канспіролагі зноў прадракаюць планеце небяспеку.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.
Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.
Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.
Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.
"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.
Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.
Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.
Чытайце таксама:
Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.
На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!
Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!
Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.
Глядзіце таксама: