Баравікі ў лесе, архіўнае фота

Жыхар Светлагорска сабраў цэнтнер грыбоў

19
(абноўлена 12:31 01.08.2018)
Ва "ўлове" грыбніка і лісічкі, і любімыя беларусамі баравікі, якія ён назбіраў усяго за пару дзён.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Усяго за пару дзён у Светлагорскім раёне Яўген Талсцякоў назбіраў больш за 100 кілаграмаў грыбоў, паведамляе сайт lovesun.by.

"Любім збіраць грыбы. У першы дзень 60 кг лісічак, у другі 46 кг і больш за 200 белых", — паведаміў рэгіянальнаму выданню ўдачлівы грыбнік.

На фотаздымках, якія зрабіў Яўген Талсцякоў, можна разгледзець сапраўдную гару грыбоў, якія ён здолеў назбіраць ў лясах Светлагорскага раёна.

Праўда, грыбнік са Светлагорску папярэджвае, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор'я ў лесе могуць чакаць непрыемныя сустрэчы — ён сутыкнуўся з вялікай колькасцю гадзюк падчас збору дароў лесу.

19
Тэги:
грыбы, Беларусь
Каментары