Летні дождж, архіўнае фота

Ліпень у Беларусі выдаўся вільготным: выпала 175% нормы ападкаў

13
(абноўлена 13:31 03.08.2018)
Ліпень 2018 года заняў чацвёртае месца па колькасці ападкаў за гісторыю метэаназіранняў у перыяд пасля 1945 года.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Ападкаў у ліпені ў Беларусі выпала амаль у два разы больш за кліматычную норму, паведамілі ў пятніцу ў Белгідрамеце.

Як распавялі метэаролагі, ліпень у Беларусі быў цяплейшы, чым звычайна — тэмпература паветра на адзін-два градусы перавышала кліматычную норму. Асабліва ж запомніўся гэты месяц дажджамі.

"За месяц у сярэднім па краіне выпала 148,2 мм ападкаў, што склала 175% ад кліматычнай нормы. Ліпень 2018 года заняў чацвёртае месца ў ранжыраваным шэрагу метэаназіранняў па месячных сумах ападкаў з 1945 года", — адзначылі ў Белгідрамеце.

Больш за ўсё ападкаў было на Магілёўшчыне — 216% ад кліматычнай нормы. Менш за ўсё — у Брэсцкай вобласці, дзе выпала "усяго" 154% ад кліматычнай нормы.

"На працягу ўсяго месяца назіраліся залішнія ўмовы ўвільгатнення. Ападкі выпадалі паўсюдна па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Больш за ўсё ападкаў выпала ў другой дэкадзе — 68 мм або 239% ад кліматычнай нормы", — дадалі метэаролагі.

З пункту гледжання тэмпературнага рэжыму папярэдні месяц быў неаднародным, адзначылі спецыялісты: пачаўся з прахалоды і завяршыўся сапраўднай спякотай.

13
Тэги:
Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары