Персікі, архіўнае фота

На поўначы Беларусі пачалі вырошчваць персікі

7
(абноўлена 10:34 09.08.2018)
Турысты ў захапленні ад беларускіх персікаў, па іх водгуках, яны вельмі салодкія, хоць і менш за звычайныя.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Багаты ўраджай персікаў выгадавалі на аграсядзібе пад Новалукомлем, да новага года плануюць сабраць ураджай бананаў. Пра ўраджай паўднёвай садавіны, які збіраюць у Беларусі, быў паказаны сюжэт у вячэрнім навінавым выпуску АНТ.

У сюжэце было адзначана, што турысты ў захапленні ад таго, што могуць на поўначы Беларусі ўласнымі рукамі сабраць персікі. "Яны цудоўныя, вельмі салодкія, хоць і менш за звычайныя персікі", — распавяла турыстка.

У аранжарэях, дзе расце экзатычная садавіна, у гэтым годзе збяруць ураджай мандарынаў, інжыра, а да новага года — выгадуюць бананы. У будучыні на плошчах аграсядзібы збіраюцца вырошчваць ананасы.

Гэта не першы вопыт вырошчвання ў Беларусі паўднёвых садавіны. Аматары эксперыментаў з бахчой адзначаюць, што кавуны ў краіне растуць лепшыя за дыні.

7
Тэги:
Садавіна і гародніна, Беларусь
Каментары