Метэорны паток Персеіды

Уначы будзе прыгажосць: да 110 знічак за гадзіну

28
(абноўлена 14:36 12.08.2018)
Пік метэарытнага патоку Персеіды у 2018 годзе прыйдзецца менавіта ўначы з 12 на 13 жніўня - убачыць яго змогуць і беларусы.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Пік метэорнага патоку Персеіды прыйдзецца на ноч з нядзелі на панядзелак, паведамілі Sputnik астраномы.

Персеіды — адзін з самых яркіх і ўражлівых зарападаў у годзе, які традыцыйна прыпадае на сярэдзіну жніўня.

Ужо ўначы з 12 на 13 жніўня метэорны паток Персеіды будзе, як кажуць, у сваёй лепшай форме. У начныя гадзіны можна будзе ўбачыць да 110 знічак за гадзіну — некаторыя і няўзброеным вокам, іншыя — толькі ў біноклі або тэлескопы.

Зрэшты, любавацца знічкамі можна было і да нядзелі — метэорны паток дорыць прыгажосць на працягу некалькіх тыдняў. Завершыцца ён да 24 жніўня.

Незвычайнае відовішча звязана з тым, што Зямля праходзіць праз рэшткі хваста каметы Сівфта-Тутля. Зараз камета досыць далёка ад планеты, але назіраць знічкі і любавацца метэорамі мы можам да гэтага часу.

Вылятаюць метэоры з сузор'я Персея, аднак лепш за ўсё іх будзе відаць каля сузор'яў Цэфей і Лебедзь. У гэтым годзе аматарам касмічнай прыгажосці пашанцавала: на гэтыя даты даводзіцца маладзік, то бок месяцовы дыск не будзе адцягваць ад знічак.

28
Тэги:
Персеіды, Астраномія, Беларусь
Каментары