Вясёлка пасля дажджу

Да + 29°С, але з дажджамі: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў выхадныя

14
(абноўлена 14:00 17.08.2018)
У бліжэйшыя дні паветра будзе прагравацца да + 29°С, аднак як у выхадныя, так і на пачатку тыдня ў рэспубліцы будуць ісці дажджы.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. У будучыя выхадныя ў Беларусі будзе цёпла, але дажджліва, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Надвор'е Беларусі будуць вызначаць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з усходу Украіны", — паведамілі ў Белгідрамеце.

У суботу, 18 жніўня, у рэспубліцы будзе воблачна з праясненнямі. У начны час, а таксама ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах нават навальніцы з парывістым ветрам. Тэмпература паветра складзе ўначы +11.. + 17°С (у некаторых раёнах краіны апусціцца нават да +8.. + 10°С). Пасля абеду паветра прагрэецца да +23.. + 29°С.

Нядзеля, 19 жніўня, таксама не будзе сухой: сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы ў некаторых раёнах рэспублікі, а ўначы і раніцай — слабы туман. Уначы тэмпература апусціцца да +13.. + 18°С, а ў дзённыя гадзіны гэты паказчык дасягне +22.. + 29°С.

Па дадзеных сіноптыкаў, пахмурнае надвор'е захаваецца ў Беларусі і на пачатку будучага тыдня: у панядзелак, 20 жніўня, у некаторых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы. Тэмпература паветра істотна не зменіцца: мінімальная ўначы і раніцай складзе +11.. + 17°С, удзень пацяплее да + 21°С па поўначы і да + 29°С па поўдні.

14
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Прырода