Дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў аўторак

© PixabayПасля летняга дажджу
Пасля летняга дажджу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Застанецца і параўнальна прахалодная тэмпература - днём у сярэднім будзе +18..+23.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Дажджлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшы аўторак 28 жніўня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Прахалоднае, па-сапраўднаму восеньскае надвор'е прыйшло ў рэспубліку на мінулым тыдні. Захоўваюцца падобныя ўмовы і ў панядзелак: па Беларусі прагназуюць дажджы з навальніцамі і не вельмі высокую тэмпературу.

Аналагічнае надвор'е будзе ў Беларусі і 28 жніўня. Па дадзеных сіноптыкаў, па ўсходзе рэспублікі пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах — навальніцы і ліўні. Днём у заходніх раёнах таксама магчымыя невялікія ападкі.

Тэмпература паветра ўначы складзе +6..+12, па ўсходзе +13..+16. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +18..+23, па паўднёвым усходзе — да +24..+26.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, аналагічнае надвор'е будзе ў Беларусі на працягу ўсяго будучага тыдня.

Стужка навiн
0