Аблокі, архіўнае фота

Да +25°C: сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі ў чацвер

11
(абноўлена 15:15 29.08.2018)
У краіне будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Цёплае і сухое надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў апошні чацвер жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У краіне будзе пераважна без ападкаў, але ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Не выключаны навальніцы, а ноччу і раніцай — туман.

Тэмпература паветра ў начны час прагназуецца ад +7 да + 13°C. Днём будзе ад +19 да +25°C. Найбольш спякотнае надвор'е ўсталюецца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Вецер чакаецца няўстойлівы 2-7 м/с.

У Мінску 30 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Днём паветра прагрэецца да 19-23 градусаў цяпла, ноччу будзе халадней — ад +9 да +11°C.

11
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Каментары