Кроплі дажджу

Надвор'е на панядзелак: магчымыя навальніцы, але будзе па-летняму цёпла

12
(абноўлена 18:10 03.09.2018)
Чакаецца, што ўвесь першы тыдзень верасня будзе дастаткова цёплы, на поўдні рэспублікі тэмпература паветра ў асобныя гадзіны будзе дасягаць 29 градусаў.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы, а таксама навальніцы прагназуюцца ў некаторых рэгіёнах Беларусі ў панядзелак, 3 верасня, паведамілі ў Гідрамеце.

Пра тое, што ўжо наступіла восень, нагадалі ранішнія туманы і дастаткова вялікая розніца паміж начнымі і дзённымі тэмпературамі.

"3 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе ў асноўным без ападкаў, але ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі", — паведамілі Sputnik у нядзелю сіноптыкі.

Па іх словах, тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе 9-15 градусаў цяпла, але днём будзе плюс 23-29 градусаў у залежнасці ад рэгіёна. У Мінску днём чакаецца да 25 градусаў цяпла.

Па прагнозах сіноптыкаў, увесь першы тыдзень верасня ў Беларусі будзе па-летняму цёплы, але з навальніцамі і дажджамі. Днём у залежнасці ад рэгіёна паветра будзе прагравацца да 22-27 градусаў. У ранішнія гадзіны чакаюцца туманы.

12
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Каментары