Кветка лілеі

Лета працягваецца: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі на 4-6 верасня

21
(абноўлена 12:20 03.09.2018)
У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца па-летняму цёплае надвор'е з ранішнім туманам, кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. З 4 па 6 верасня ў Беларусі захаваецца камфортнае цёплае надвор'е, аднак магчымыя кароткачасовыя дажджы, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 4 верасня, на большай частцы краіны будзе воблачна з праясненнямі. У паўночна-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман. Будзе дзьмуць паўднёва-усходні і ўсходні вецер, пры навальніцах магчымы парывы. Ноччу і раніцай тэмпература складзе +11..+17°С, у дзённы час паветра прагрэецца да +22..+27°С, у паўднёва-усходняй частцы краіны — да +30°С.

У сераду, 5 верасня, у заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе туман. У начныя і ранішнія гадзіны слупок тэрмометра пакажа +9..+16°С, днём тэмпература дасягне +21..+28°С.

У чацвер, 6 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу і раніцай у заходніх раёнах рэспублікі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Ноччу мінімальная тэмпература складзе +9..+16°С, у дзённыя гадзіны тэмпература паветра дасягне +20..+27°С.

У цэлым надвор'е ў Беларусі ўвесь бліжэйшы тыдзень будзе цёплым і камфортным. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, пахаладае толькі ў другой дэкадзе верасня: тэмпература паветра апусціцца да +13..+20 градусаў днём.

21
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Каментары