Чорнагаловы шчыгол

Птушкі заваёўваюць рэгіёны: графіці са шчыглом можа з’явіцца ў Карме

11
(абноўлена 10:39 14.09.2018)
Кандыдатуру для малюнка абралі невыпадкова: шчыгол носіць ганаровае званне птушкі гэтага года.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Графіці з выявай шчыгла плануецца намаляваць на адным з будынкаў горада Карма Гомельскай вобласці, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на закупку неабходных матэрыялаў, арэнду пад’ёмніка і страховачнага інвентара.

Арганізатары заверылі, што праект ужо зацверджаны ў Кармянскім райвыканкаме. Маляваць птушыны сімвал гэтага года ў беларускім гарадку будзе мастак Алесь Kontra, які ўжо не аднойчы ўпрыгожваў будынкі выявамі на прыродную тэматыку. Сава-сіпуха на вуліцы Калініна, вушастая сава на фасадзе Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гогаль на Парніковай – гэта толькі некаторыя работы таленавітага аўтара.

Выявы шчыгла ўжо ёсць на марках, паштоўках і канвертах. Зараз рыхтуецца манеты, падрхтаваны і праект будучага графіці.

Графіці ў Карме – не першы падобны праект грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Такія малюнкі ўжо з’явіліся на сценах будынкаў у Валожыне, Клічаве, Маларыце, Івянцы і Мінску.

На дадзены момант сабраны толькі 2% ад неабходнай сумы, а да завяршэння кампаніі засталося 28 дзён.

11
Тэги:
Чорнагаловы шчыгол, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
По теме
Новыя графіці ў Віцебску: адкуль "ногі растуць"
Новы мурал у Мінску: аўстраліец натхніўся IT-краінай і Драздовічам