Дождж восенню

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 24-25 верасня

15
(абноўлена 15:32 21.09.2018)
На пачатку тыдня на большай частцы краіны пройдуць працяглыя ліўні, таксама небяспеку нясе моцны парывісты вецер.

МІНСК 21 вер — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі сіноптыкі на пачатак наступнага тыдня, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У панядзелак, 24 верасня, у начныя гадзіны ў паўднёва-заходняй частцы краіны, а ўдзень — па ўсёй рэспубліцы, пройдуць працяглыя моцныя дажджы. Акрамя таго, небяспеку будзе прадстаўляць моцны вецер, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду, месцамі — да 22-27 метраў у секунду.

У аўторак, 25 верасня, на большай Беларусі таксама будзе ветрана. Чакаюцца парывы ветру з хуткасцю 15-20 метраў у секунду, у начны час у некаторых раёнах — парывы да 22-27 метраў у секунду.

У Мінску ў панядзелак раніцай і ўдзень пройдуць працяглыя моцныя дажджы, чакаюцца парывы ветру 15-20 метраў у секунду, месцамі — да 22-25 метраў секунду. У аўторак у сталічным рэгіёне магчымыя толькі кароткачасовыя дажджы, але захаваецца моцны вецер: яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду, уначы ў некаторых раёнах горада — 22-25 метраў у секунду.

Па-летняму цёплае і сухое надвор'е сыдзе з Беларусі з надыходам выхадных. Тэмпература паветра істотна знізіцца, у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы.

15
Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары