Асенняе дрэва, архіўнае фота

У Беларусі 20 верасня пабіты тэмпературны рэкорд 43-гадовай даўніны

13
(абноўлена 15:50 21.09.2018)
У мінулыя суткі захоўвалася сухое і вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 6-10°C вышэй за кліматычную норму.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Тэмпературны рэкорд дня быў пабіты ў Беларусі ў мінулыя суткі, пра гэта сведчаць дадзеныя Белгідраметцэнтра.

"У мінулыя суткі захоўвалася сухое вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра +17.. + 20°C, што на 6-10°C вышэй за кліматычную норму", — паведамілі сіноптыкі.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, максімальная тэмпература паветра ў чацвер склала +24.. + 29°C. Згодна з шматгадовыми кліматычными дадзеными, у апошні раз рэкорд дзённай тэмпературы быў зафіксаваны 20 верасня ў 1975 году — тады паветра прагрэлася да + 26,5°C.

Не выключана, што абсалютны максімум дня можа быць пабіты і ў пятніцу: згодна з прагнозам, тэмпература ў гэты дзень можа падняцца максімальна да +29°C. У мінулы раз самая высокая тэмпература зафіксавана таксама ў 1975 годзе і дасягнула адзнакі ў + 25,7°C.

13
Тэги:
тэмпературны рэкорд, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Каментары