Белавежская пушча

Студэнты з Еўрасаюза даследуюць Белавежскую пушчу

12
(абноўлена 11:34 26.09.2018)
Маладыя навукоўцы прыехалі ў Беларусь спецыяльна, каб выканаць свае дыпломныя работы.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Магістранты з Еўрасаюза прыехалі ў Беларусь спецыяльна для правядзення даследванняў у Белавежскай пушчы, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага парка.

Маладыя навукоўцы будуць выконваць дыпломныя работы па экалогіі капытных жывёлаў у пушчы.

"Студэнт з Германіі Хайн Генры Маціяс правядзе працу па вывучэнні выяўленых біятапічных пераваг розных відаў капытных у розныя поры года. У студэнткі з Англіі Эль Хаддад Самары Патрысіі праца будзе накіравана на вывучэнне ўплыву розных відаў гаспадарчай дзейнасці на ўзаемаадносіны ў сістэме "капытныя-драпежнікі", — патлумачылі ў прэс-службе.

Свае даследванні еўрапейскія студэнты праводзяць разам са спецыялістамі нацыянальнага парку. Праект рэалізуецца ў межах супрацоўніцтва Белавежскай пушчы з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Франфурцкім заалагічным таварыствам.

12
Тэги:
студэнты, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Белавежская пушча, Беларусь
Каментары