Надвор'е на выхадныя: удзень да +19°С

© Pixabay/ArcaionТуманная раніца
Туманная раніца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу і выхадныя дні сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць і без ападкаў, раніцай будзе адчувальна халаднавата.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Цёплае і без ападкаў надвор'е прагназуюць сіноптыкі ў бліжэйшыя дні.

Фарбы бабінага лета ў Мінску - як праводзяць сонечныя будні мінчанкі - Sputnik Беларусь
Відэа
Фарбы бабінага лета ў Мінску - як праводзяць сонечныя будні мінчанкі

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць і без ападкаў, слабы вецер. Ноччу і раніцай месцамі туман. Пры гэтым тэмпература паветра ў гэты час сутак будзе апускацца да +4..+10°С, а ў асобных раёнах да +1..+3°С. Затое днём будзе цёплае камфортнае надвор'е - у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +13..+19°С.

У выхадныя таксама будзе пераважна без ападкаў. Надвор'е будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў цёплай паветранай масе. Ноччу і раніцай у асобных раёнах таксама магчымы туман.

Ноччу будзе халаднавата, тэмпература паветра можа апускацца да +2..+9°С. Максімальная тэмпература днём складзе +12..+19°С.

Стужка навiн
0