Туманныя перспектывы: сіноптыкі распавялі пра надвор'е на нядзелю

© Sputnik / Виктор ТолочкоТуман у Мінску
Туман у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Туман агорне Беларусь уначы і раніцай, а ўдзень у асобных рэгіёнах пройдуць дажджы.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Туман чакаецца ў некаторых раёнах Беларусі 11 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман. Удзень у асобных рэгіёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер умераны паўднёва-усходні. Уначы тэмпература паветра апусціцца да +1 .. + 5°C. Удзень будзе крыху цяплей: ад +7 да +10 градусаў.

Туман накрывае Беларусь ужо чацвёртыя суткі - на працягу некалькіх дзён па пагодных прычынах затрымліваліся і адмяняліся авіярэйсы, МНС і ДАІ заклікаюць грамадзян быць асабліва ўважлівымі з-за дрэннай бачнасці на дарогах.

Стужка навiн
0