Белы лебедзь, архіўнае фота

Мабільны вызначальнік птушак з’явіўся ў Беларусі

11
(абноўлена 11:10 27.11.2018)
Дадатак распрацаваны для бёрдвочараў і аматараў жывой прыроды.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распрацавала мабільны дадатак для вызначэння птушак Беларусі, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Цяпер бёрдвочары і аматары жывой прыроды змогуць самастойна вызначыць птушку, якую напаткалі. Для гэтага дастаткова адкрыць мабільны дадатак і абраць з прапанаваных відавочныя параметры: месца і зону назірання, адносныя памеры птушкі, колеры апярэння і ног, форму, памеры і колер дзюбы.

Праграма адфільтруе віды па гэтых характарыстыках і пакажа магчымыя варыянты.

Усяго ў спісе птушак – 325 відаў, якія можна сустрэць у нашай краіне.  Для кожнага віда даецца апісанне, розныя фота, запіс голасу, адзначаюцца асаблівасці, напрыклад, як адрозніць самца, самку і маладую птушку.

Аналагаў мабільнаму дадатку няма ў Беларусі. Адзін з першых рэлізаў выйшаў на Play Market.

11
Тэги:
Беларусь, Ахова птушак Бацькаўшчыны
Каментары