Пара ўцяпляцца: да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 29 лістапада

© Pixabay / Free-PhotosПара ўцяпляцца: да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 29 лістапада
Пара ўцяпляцца: да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 29 лістапада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтамабілістам варта ўлічваць, што на дарогах краіны будзе галалёдзіца, а ноччу і раніцай - туман.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Да -20°С апусціцца тэмпература паветра ў некаторых раёнах Беларусі ў чацвер, 29 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па словах сіноптыкаў, маразы ў Беларусь прынясе халодны скандынаўскі антыцыклон, які зрушыўся з тэрыторыі Літвы. Будзе пераменная воблачнасць, істотных ападкаў не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман, на дарогах рэспублікі будзе галалёдзіца.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе -8..-14°С, ва ўсходняй частцы краіны слупок тэрмометра апусціцца да -15..-20°С. Днём паветра прагрэецца да -3..-9°С.

У чацвер днём у Мінску будзе пераважна ясна. Уначы тэмпература паветра будзе ў раёне -6..-8°С, днём будзе ад 4 да 6 градусаў марозу.

Раней сіноптыкі папярэджвалі аб тым, што да канца тыдня ў Беларусі пахаладае да -18°С. Яны завастралі ўвагу аўтамабілістаў на тым, што на дарогах магчыма галалёдзіца, таму перасоўвацца на аўто трэба вельмі асцярожна.

Акрамя таго, набліжаецца 1 снежня - з гэтага дня аўтамабілі павінны быць аснашчаны зімовымі шынамі. Тых кіроўцаў, якія праігнаруюць гэта патрабаванне ПДР, чакае штраф.

Стужка навiн
0