Дажджы замест марозу: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

Дажджы замест марозу: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

14
(абноўлена 14:31 03.12.2018)
У начныя гадзіны на большай частцы краіны захаваюцца невялікія маразы, аўтамабілістам трэба ўлічваць, што на дарогах краіны будзе галалёдзіца.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. На змену маразоў 4-6 снежня ў Беларусі прыйдзе адліга, мокры снег і дождж, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У канцы мінулага тыдня сіноптыкі папярэджвалі, што першы працоўны тыдзень снежня прынясе адлігу да +4°С і невялікія ападкі. У панядзелак яны пацвердзілі свой прагноз.

У аўторак, 4 снежня, у Беларусь прыйдзе цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Будзе воблачна, часам дождж з мокрым снегам. Чакаецца слабы туман. Ва ўсходняй частцы рэспублікі месцамі будзе галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра складзе -5..+4°С, у дзённы час паветра прагрэецца да 0..+6°С.

У сераду, 5 снежня, ноччу на большай частцы краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, пераходзячыя ў мокры снег. У асобных раёнах чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. У начны час месцамі магчымы туман. Вецер будзе месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад -3°С да +2°С, днём слупок тэрмометра пакажа -2..+3°С.

У чацвер, 6 снежня, па прагнозах сіноптыкаў месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На некаторых участках дарог будзе галалёдзіца. У начныя гадзіны слупок тэрмометра будзе апускацца да -1..-7°С, днём можа вагацца ад -3 да +2°С.

У Мінску 4 снежня на працягу ўсяго дня магчымы дождж. Ноччу будзе каля 0°С, днём тэмпература складзе 0..+2°С. У сераду, 5 снежня, у сталіцы днём пройдзе мокры снег. У начны час тэрмометр пакажа 0..+2°С, днём ад +1°С да +3°С. У чацвер будзе без ападкаў. Тэмпература паветра на працягу ўсяго дня будзе ад -1 да -3°С.

14
Каментары