Сапраўдны Пикачу: у Аўстраліі знайшлі незвычайнага апосума

Сапраўдны Пікачу: у Аўстраліі знайшлі незвычайнага апосума

12
(абноўлена 09:18 04.12.2018)
Паводле інфармацыі заолагаў, "залатыя" апосумы і раней сустракаліся ў ваколіцах Мельбурна: навукоўцы ведаюць некалькі месцаў, дзе жывуць такія жывёлы.

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Незвычайны апосум быў знойдзены ў Аўстраліі - заолагі з-за незвычайнага колеру поўсці назвалі звярка Пікачу, паведаміла выданне The Age.

Малады апосум быў знойдзены паблізу Мельбурна, жывёлу змясцілі ў ветэрынарную клініку.

​Па словах ветэрынара Стывена Рэйніша, незвычайны залацісты колер поўсці звярка звязаны з рэдкай генетычнай мутацыяй, дзякуючы якой апосум стаў падобны да героя японскіх мультфільмаў Пікачу.

Доктар удакладніў, што звярок зусім здаровы, але ў дзікую прыроду яго хутчэй за ўсё не вернуць - з-за яркай афарбоўкі яму пагражае небяспека з боку драпежнікаў, перш за ўсё соваў.

Паводле інфармацыі заолагаў, "залатыя" апосумы і раней сустракаліся ў ваколіцах Мельбурна: навукоўцы ведаюць некалькі месцаў, дзе жывуць такія жывёлы. Пры гэтым інфармацыю, дзе менавіта бачылі такіх звяроў, імкнуцца захоўваць у таямніцы, каб звяркі не сталі аб'ектам падвышанай цікавасці людзей.

12
Тэги:
Жывёлы
Каментары