Пачалося галасаванне за птушку 2020 года Беларусі

© Sputnik / Илья Тимин / Перайсці ў медыябанкГлушэц
Глушэц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод прэтэндэнтаў - глушэц, шэрая курапатка, сініца даўгахвостая і трысняговая аўсянка.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Галасаванне за прэтэндэнтаў на званне птушкі-2020 пачалося ў Беларусі, паведамілі ў панядзелак арнітолагі.
Прыродаахоўная арганізацыя рэгулярна выбірае птушку года ў Беларусі. Так, птушкай 2019-га раней быў абраны вялікі арлец.
Выбары птушкі 2020 года ўжо пачаліся, завершацца яны 9 лютага. Зараз беларусам прапанавалі прагаласаваць за аднаго з прэтэндэнтаў на гэтае званне.
Кандыдатамі сталі глушэц, шэрая курапатка, сініца даўгахвостая і трысняговая аўсянка, а таксама шызы голуб. Таксама карыстальнікі могуць прапаноўваць свой варыянт - калі названы вiд яшчэ не называўся "птушкай года". Пераможца народнага галасавання стане адным з трох прэтэндэнтаў на гэта званне.
Стужка навiн
0