Жанчына ў шкарпэтках п'е гарбату, архіўнае фота

Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў

193
(абноўлена 11:47 31.01.2019)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лепшыя зімовыя напоі, якія дапамогуць паправіць здароўе і палепшыць настрой. Спойлер: яны безалкагольныя.

У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час спажываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя водарныя расліны.

Праздник родной еды Усё Сваё
© Sputnik
Лекавыя расліны і грыбы

На вёсцы з іх традыцыйна гатавалі розныя напоі:  узвар, кісель, квас, морс, кулагу, саладуху і іншыя. Усе яны дапамагаюць падтрымаць імунітэт. Вось некалькі рэцэптаў напояў, якія і цяпер любяць гатаваць беларускія гаспадыні.

Узвар

Узвар - бадай, самы распаўсюджаны на Беларусі напітак. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш круглы год. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты. Робяць з яго і квас. Зразумела, што прыгатаваць узвар можна як у хатняй печцы, так і ва ўмовах гарадской кватэры, і нават у турыстычнай вандроўцы

Інгрыдыенты:

  • 7 л вады
  • 1 кг сухіх яблыкаў і груш
  • Пучок чабару або мяты

Як гатаваць:

Калі гарыць агонь, паставіць у печ самы вялікі гаршчок з вадой, каб закіпела. Калі яна закіпіць, не марудзячы, гэтай вадой трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды пучок мяты або чабару. Пры гэтым зёлкі не варта церушыць. А калі яны ўжо разцярушаныя, то трэба закруціць іх у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар. Накрыць посуд, пакінуць на палову гадзіны насычацца сухафруктамі. Дарэчы, чым чысцей вада, тым смачней узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.

Морс

Морс — цудоўны напітак, які ўжываюць у залежнасці ад пары года гарачым або халодным. Гатуюць яго з сумесі фруктовых або ягадных адвараў, сокаў і цукру. З ягад лепш падыходзяць брусніцы і журавіны.

Уборка урожая клюквы на плантациях предприятия Белорусские журавины
© Sputnik / Андрей Александров
Журавіны - адна з самых карысных ягад

Морс — добры сродак для падтрымкі імунітэту. Крыху перарабіўшы народную прымаўку, хочацца сказаць: "Вось вам  рэцэпт морсіку для форсіку!"

Інгрыдыенты:

  • 150 г брусніц
  • 120 г цукру
  • 1 л вады

Як гатаваць:

Ягады перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. "Жамерыны" заліць гарачай вадой і кіпяціць 5 хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Цяпер дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой 1-2 дні.

Амаль так жа гатуецца і морс з журавін. Толькі для яго спатрэбіцца 1 стакан журавін, 0,5 стакана цукру і 1 л вады.

Гарбата зельная

Нягледзячы на тое, што раней галоўнымі спецыялістамі па лекавых раслінах лічыліся жанчыны-зяляркі, да якіх звярталіся, калі нехта хварэў, звычайныя гаспадыні таксама збіралі водарнае зелле на лекі і гарбату.

Гатуючы такую гарбату бралі водарныя зёлкі, прыемныя на смак. Пілі яе толькі свежай і добра настоянай. Класічнай лічыцца мерка 1 чайная лыжка сумесі на 1 шклянку вады, але варыянтаў прыгатавання зельнай гарбаты можа быць мноства.

Фарміруючы збор, спрактыкаваныя зяляркі звычайна імкнуцца браць роўныя часткі сухіх раслін, лічачы, што кожная з іх сама ведае, як дапамагчы чалавеку. Калі вы самі не ведаеце, як і дзе, у які час трэба нарыхтоўваць лекавыя расліны, то можна набыць іх у аптэцы.

Ужываючы такую гарбату, трэба памятаць аб лекавых якасцях раслін і ўлічваць гэта пры яе гатаванні. Напрыклад, гарбата з маярану, які ў народзе называюць "мацярдушкай", вельмі карысная, але яе нельга ўжываць цяжарным.

Маяран або мацярдушка
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Маяран, або мацярдушка

Зельную гарбату не падсалоджваюць цукрам, але яе можна падаваць з мёдам або варэннем. Слодыч у напітак не дадаюць. Мёд і варэнне ядуць у прыкуску маленькімі порцыямі, запіваючы гарбатай. Зельную гарбату трэба чаргаваць з іншымі напоямі, даючы арганізму пасля працяглага ўжывання лекавых раслін рабіць перапынак на некалькі тыдняў.

Першы варыянт

Узяць па 3 часткі маярану, святаянніку, або па-іншаму зверабою, і мяты, па 1 частцы пялёсткаў і ягад шыпшыны, заварыць кіпенем і настаяць.

Зверабой або святаяннік
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Зверабой, або святаяннік

Другі варыянт

Узяць па роўных частках рамонка аптэчнага, кветкавых кошыкаў і лісця мяты перцавай, заварыць кіпенем і настаяць. 

Трэці варыянт

Змяшаць па роўных частках лісця чорных парэчак, мялісы, сунічніку, чабару, заварыць кіпенем і настаяць.

Чабор
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Чабор

Чацвёрты  варыянт

Узяць па роўных частках лісця чорных парэчак, мяты перцавай, малінавага лісця, заварыць кіпенем і настаяць.

Чытайце таксама:

193
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Народныя традыцыі, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (77)
Адпачынак на рацэ Прыпяць

За ўсю гісторыю метэаназіранняў: тэмпературны рэкорд чэрвеня пабіты ў Беларусі

3
(абноўлена 17:10 23.06.2021)
Тэмпературныя рэкорды сіноптыкі звычайна фіксуюць у ліпені і жніўні, але ў 2021-м годзе першы летні месяц здзівіў усіх.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. У аўторак у Беларусі быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд 35,9 градусы, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі.

Тэмпературныя рэкорды месяца былі ўсталяваны ў аўторак на шэрагу станцый па ўсходзе Беларусі: на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай і па ўсходзе Віцебскай і Мінскай абласцей.

"Учора максімум быў зафіксаваны 35,9 градусы на метэастанцыі "Кастрычнік" (Гомельская вобласць). Гэта была самая высокая тэмпература па краіне за ўсю гісторыю назіранняў у чэрвені - парадку 120-130 гадоў", - сказаў Sputnik Бяганскі.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра самы гарачы чэрвень, абсалютныя гадавыя рэкорды не перавышаны, так як яны значна вышэй. "Мы пакуль на іх не прэтэндуем. Максімумы характэрны звычайна для ліпеня і жніўня, усе рэкорды звычайна прыпадаюць на гэтыя перыяды", - дадаў начальнік службы.

З 23 па 25 чэрвеня з-за спякоты беларускія сіноптыкі ўсталявалі чырвоны ўзровень небяспекі. У большасці рэгіёнаў слупок тэрмометра падбіраецца да адзнакі +34 градусы.

Белгідрамет прагназуе, што спёка ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня тэмпература пачне зніжацца.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Лета, сіноптыкі, Беларусь, тэмпературны рэкорд, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь
Гарадскія пляжы Гомеля

Чырвоны ўзровень небяспекі: штармавое папярэджанне аб'яўлена на 23-25 чэрвеня

12
(абноўлена 14:35 22.06.2021)
З серады па пятніцу на большай тэрыторыі краіны слупок тэрмометра дасягне адзнакі ў +34 градусы.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 23-25 ​​чэрвеня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Штармавое папярэджанне аб небяспечнай метэаралагічнай з'яве абвешчана з серады па пятніцу. У гэтыя дні днём тэмпература паветра складзе +30 + 34°С на большай частцы тэрыторыі рэспублікі.

Яшчэ гарачэй будзе на паўднёвым усходзе Беларусі: слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +35 +36°С.

Надвор'е ў Мінску

У сераду і чацвер у сталіцы днём чакаецца пераменная воблачнасць і +32 +34°С, увечары 24 чэрвеня магчымы дождж. У ноч на пятніцу чакаецца навальніца, днём - воблачна з праясненнямі і ападкі, тэмпература складзе +31 + 33°С.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
тэрыторыя, краіна, Штармавое папярэджанне