Пачынаюцца дажджы: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

© PixabayПачынаюцца дажджы: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя
Пачынаюцца дажджы: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу ў рэспубліцы чакаецца парывісты вецер, а ў выхадныя ў некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы.

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у некаторых раёнах рэспублікі ў бліжэйшыя дні, пра гэта паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, сярэднясутачная тэмпература ў апошнія дні ў Беларусі была ў асноўным на 1-4°C вышэй за кліматычную норму.

"Скандынаўскі антыцыклон, які на гэтым тыдні аказваў пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі, захавае сваё панаванне і ў наступныя суткі", - распавялі ў Гідрамеце.

Так, у пятніцу, 19 красавіка, ападкаў не чакаецца, аднак удзень месцамі можа быць ветрана. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах 0..+5°C (месцамі паветра астудзіцца да -1..-3°C). Удзень пацяплее да +12..+17°C, а па захадзе краіны - да +19°C.

"У суботу, 20 красавіка, уначы ўплыў антыцыклону захаваецца, так што будзе таксама пераважна без ападкаў, а вось удзень тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту", - сказалі спецыялісты.

У гэты дзень месцамі па паўночным усходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад +1 да +6°C, пры праясненнях месцамі пахаладае да -3°C, максімальная тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны дасягне + 11°C па паўночным усходзе і +19°C па паўднёвым захадзе рэспублікі.

У нядзелю, 21 красавіка, тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам атмасфернага фронту, таму ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе 0..+7°C, а пасля абеду пацяплее да +11..+18°C.

"У першай палове наступнага працоўнага тыдня дажджоў ужо не будзе, а тэмпературны фон застанецца прыблізна ў тых жа межах", - паведамілі сіноптыкі.

Стужка навiн
0