Пакуль без ападкаў і з начнымі замаразкамі: надвор'е ў Беларусі на тыдзень

© PexelsПакуль без ападкаў і з начнымі замаразкамі: надвор'е ў Беларусі на тыдзень
Пакуль без ападкаў і з начнымі замаразкамі: надвор'е ў Беларусі на тыдзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ападкаў пакуль не будзе, тэмпература паветра днём будзе падымацца да +18°С, але да выхадных чакаецца пахаладанне.

МІНСК, 30 кра - Sputnik. У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе суха, але халаднавата, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сіноптыкі ўстрывожаныя: у Беларусі чакаюцца замаразкі - Sputnik Беларусь
Сіноптыкі ўстрывожаныя: у Беларусі чакаюцца замаразкі

"У аўторак, 30 красавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў халаднаватым паветры паўночных шырот", - распавялі сіноптыкі.

Чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, моцны вецер сціхне. Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах +1..+7°С (па паўднёвым захадзе рэспублікі +8..+9°С), але ў асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей чакаюцца нават замаразкі да 0..-2°С. Удзень пацяплее да +12..+18°С.

У сераду і чацвер тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўднёвым усходзе будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць, ападкаў пераважна не будзе, толькі ўдзень на паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У ноч на сераду будзе +1..+6°С (месцамі да 0..-2°С), а днём паветра прагрэецца да +11..+18°С.

У чацвер, 2 мая, ападкаў таксама практычна не будзе, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі на паўднёвым усходзе раніцай і ўдзень. У начныя гадзіны чакаецца да +1..+7°С, магчымыя замаразкі, днём у краіне будзе ў сярэднім ад +12 да +18°С.

Па папярэдніх прагнозах, да выхадных у Беларусі яшчэ крыху пахаладае: тэмпература паветра не падымецца вышэй за +12..+13°С.

Стужка навiн
0