Амаль два тыдні запар у Беларусі абнаўляліся тэмпературныя рэкорды

Амаль два тыдні запар у Беларусі абнаўляліся тэмпературныя рэкорды

20
(абноўлена 12:48 17.06.2019)
Тэмпературныя максімумы абнаўляліся ў розных гарадах рэспублікі кожны дзень з 4 па 16 чэрвеня.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. У Беларусі трынаццаць дзён запар тэмпература паветра біла ўсталяваныя раней рэкорды, пра гэта сведчаць дадзеныя карт пагоднага рэсурсу Meteoinfo.by.

Спякота ў Беларусі стаіць з пачатку месяца. Першыя тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваны ў розных гарадах краіны 4 чэрвеня. Пасля гэтага на працягу трынаццаці дзён запар абнаўляліся тэмпературныя максімумы за ўсю гісторыю метэаназіранняў як у асобных раёнах, так і па рэспубліцы.

З-за анамальнай спякоты сіноптыкі аб'яўлялі аранжавы ўзровень небяспекі на 11-12 чэрвеня, пасля яго дзеянне працягнулі да 15 чэрвеня. Самая высокая тэмпература паветра назіралася 12 чэрвеня ў Жлобіне - там паветра прагрэлася да +34,7°С. У Мінску былі некалькі разоў пабіты тэмпературныя рэкорды дня. Да абсалютнага рэкорду чэрвеня ў +35,6°С, які быў зафіксаваны ў Беразіно 23 чэрвеня 1964 года, па ўсёй Беларусі не хапіла 0,9°С.

З канца мінулага працоўнага тыдня на тэрыторыю краіны паступае халоднае паветра і прайшлі дажджы, таму на выходных абышлося без масавых рэкордаў. У суботу 15 чэрвеня тэмпературныя максімумы абнавіліся толькі ў паўднёвых раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а ў нядзелю 16 чэрвеня рэкорд дня быў пабіты толькі ў Пінску - там было +32,6°С (у 2007 годзе было +31,7°С).

У панядзелак 17 чэрвеня месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. Па прагнозах сіноптыкаў, гэты тыдзень у краіне будзе крыху халадней.

З-за навальніц і спёкі ў рэспубліцы абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

20
Тэги:
Прагноз надвор'я
Туман восенню

Цяпло скончылася? Дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

19
(абноўлена 09:38 30.10.2020)
Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература паветра па ўсёй рэспубліцы пачне зніжацца ўжо ў пятніцу, у выхадныя стане яшчэ халадней.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Прахалоднае з дажджамі і туманамі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, такі прагноз агучылі ў Белгідраметцэнтры.

Тэмпература паветра па ўсёй рэспубліцы пачне крыху зніжацца ўжо ў пятніцу. Паветра максімальна прагрэецца ўсяго да + 13°С.

У суботу 31 кастрычніка ўначы на надвор'е паўплываюць франтальныя раздзелы, удзень пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Чакаецца пераменных напрамкаў умераны вецер. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе трымацца ў раёне +2 .. + 7°С, удзень паветра прагрэецца максімальна да +6 .. + 11°С.

"У першы дзень лістапада ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў няўстойлівай вільготнай паветранай масы", - распавялі сіноптыкі.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Будзе дзьмуць паўночна-ўсходні, усходні ўмераны вецер. У начны час тэмпература паветра складзе +1 .. +7°С, у сярэдзіне дня слупок тэрмометра падымецца да +6 .. + 12°С.

19
Тэги:
Прагноз надвор'я, Выхадныя, Беларусь

Прыгажосць і грацыя: захапляемся беларускімі конямі

54
(абноўлена 17:11 23.10.2020)
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня, не любаващся яго грацыяй, дакладнасцю і правільнасцю рухаў.

Адзін з такіх людзей - Мікалай Ажог, цяпер пенсіянер, а ў мінулым стагоддзі старшыня аднаго з самых рэнтабельных калгасаў Беларусі "Палеская Ніва" Столінскага раёна. На рэспубліканскай выставе племянной жывёлагадоўлі, якая праходзіла ў Брэсце ў 1998 годзе, ён прапанаваў юнай расіянцы, выпускніцы Новасібірскага Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Марыне стаць разам з ім стваральнікам коннага завода на базе сваёй гаспадаркі.

Справа ў тым, што 1992 годзе Марына, ураджэнка Краснаярскага краю, па спецыяльнасці заатэхнік, трапіла пры апошнім саюзным размеркаванні НДАУ ў Ганцавіцкі раён, дзе і працавала з коньмі. З тых часоў Марына Ярмоліч з'яўляецца нязменным кіраўніком аднаго з лепшых у краіне конезаводаў у вёсцы Рамель Столінскага раёна.

Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражной пароды. Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і ўнікальных коней, напрыклад, спартыўны конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц народжаная ў Галандыі і набыта за 15 тысяч еўра. Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ. Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Лісяня, Праталінка, Балівар.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя кадры з коньмі - гонарам конезаводчыкаў беларускай фермы.

54
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ў ААТ "Палеская ніва" разводзяць коней ужо больш за 20 гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ферма размешчана на Століншчыне.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражнай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і іншых унікальных коней.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, спартыўная конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц, аматар водных працэдур, народжаны ў Галандыі і набыты за 15 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Конеферма ў ААТ "Палеская ніва" была створана з мэтай развядзення і рэалізацыі племянных і спартыўных коней высокай якасці.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Трэнер Наталля Малішэўская любіць пакатацца верхам на Сангрыі.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Праталінка, Балівар.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Працаўніца конезавода Лілія Вітун любіць сваіх падапечных.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коні тут ёсць тракененскай, латвійскай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней вырошчваюць на продаж.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут наладжаны поўны цыкл ўзнаўлення коней з арганізацыяй вырошчвання і пачатковага трэнінгу маладняку.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Многія з гэтых коней займаюць першыя месцы на конных выставах у Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у розных дысцыплінах коннага спорту.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Беларуская запражная парода коней была зарэгістраваная ў 2000 годзе, хоць планамерная работа па селекцыі гэтых коней вялася больш за сто гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Буланы жарабец Кветка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці на племферме ААТ "Навасёлкі-Лучай" ў 2009 годзе. Па бацькоўскім баку ён праўнук знакамітага чэмпіёна ВДНХ 1961 года.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ён з'явіўся ў мінулым годзе. У гэтым годзе нарадзілася першая дачка Кветкі Грацыя.

  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней купляюць у асноўным беларусы.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Як прыватнікі - для аграсядзібаў і пракату, так і спартсмены - верхавых коней для выездкі, канкура і трохбор'я.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прадаць каня за мяжу амаль немагчыма: гэта - адзінкавы тавар, да якога акрамя ўсіх дакументаў прыкладаюцца яшчэ і ветэрынарныя аналізы, многія з якіх можна правесці толькі за мяжой і за немалыя грошы.

Тэги:
Жывёлы, Беларусь
Багач

Народны каляндар: святкуем Юл’яна, гатуем стравы для дзетак

0
(абноўлена 16:49 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як нашы продкі баранілі дзяцей ад хваробаў і што гатавалі для іх.

У народзе лічылі, што калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, то гэта хата не мае шчасця. 31 кастрычніка ў Народным календары адзначаюць прысвятак Юльяна, ахоўніка дзяцей. Але не толькі ў  гэтага святога бацькі прасілі дапамогі для сваіх дзяцей. Найважнейшымі аступнікамі ад усялякага ліха лічылі Прачыстую, Ісуса Хрыста і анёлаў ахоўнікаў, якія ў народным уяўленні адбіваюць чалавека ад "усіх наглых урагоў". У народнай міфалогіі дзецьмі апекавалася Дамавуха, якая магла калыхаць калыску з немаўляткам і бавіцца з астатнімі дзецьмі гаспадыні, якая ёй падабалася.

Але першай і наймацнейшай апякункай і абаронцай для сваіх дзяцей заўсёды была маці. Яна спявала на ноч калыханку, апранала, рабіла ляльку, сачыла, каб дзіця было здаровае і сытае.

Багач у Вязынцы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Наймацнейшай апякункай дзяцей заўсёды была маці

У народзе лічылі, што падчас цяжарнасці жанчына павінна была выконваць шэраг перасцярог, у выніку якіх гарантавалася нараджэнне здаровага немаўляці. Але і надалей маці верыла, што напрацягу першага года жыцця лёс дзіцяці наўпрост залежыць ад яе паводзін. Таму падчас кармлення сама жанчына не павінна была сілкавацца, каб дзіця не было абжорай, не пазяхаць, каб дзіця не было гультаём, ні з кім не спрачацца, каб не было схільным да спрэчак і сварак. Лічылася, што карміць дзіця ў дрэнным настроі ні ў якім разе нельга. Маці павінна супакоіцца, іначай дзіця  да канца свайго жыцця будзе тужыць. Таму, каб яго лёс быў шчаслівым, маці карміла яго толькі ў светлым настроі, ласкава называючы "маё сонейка яснае", "мая зоранька ранняя", "мой верабейка, птушачка, крошачка" і інакш.

Часта кармленне павольна пераходзіла ў калыханне, дзе ў калысцы, як апісваў беларускі этнограф Чэслаў Пяткевіч  у кнізе "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся"засынаў "абагоўлены скарб" пад манатоннае напяванне: "Аа, аа, дзе-е-таачка спаць, а я буду каа-лы-хаць, а-а…, а ты паганае, чаго слепкі вытарашчыло? Ось я табе як дам плескача, то мне зараз заснеш — аа-аа... ".

Але такое стаўленне да немаўляці заканчвалася праз год "адлучэннем". Гэты сямейны абрад, апісаны Пяткевічам адбываўся наступным чынам. Пакарміўшы дзіця грудзямі апошні раз, маці садзіла яго на памост для спання, а бацька клаў перад ім медзяны грош, кавалачак хлеба, валовы рог, ці, калі дзяўчынка, тронку ад сярпа. Калі дзіця пацягне ручку найперш да рога, то лічылі, што яно будзе добрым гаспадаром, калі да хлеба, то будзе гультаём, ахвотнікам да гатовага хлеба, калі да гроша – будзе схільным прыхапіць чужое – будзе злодзей.

Праздник средневековой культуры Меч Брачыслава
© Sputnik Альфред Микус
Галоўнае, каб дзіцяці вырасла добрым чалавекам

Рэзкае адлучэнне ад грудзей у дзіцяці практычна заўсёды выклікала доўгатэрміновы разлад страўніка і пераход на "свой хлеб" адбываўся даволі балюча. Смяротнасць сярод дзяцей гэтага ўзросту была даволі высокай і асабліва ў сем’ях сялян. Не разумеючы прыроды таго ці іншага дзіцячага захворвання, верылі, што віной таму сурокі, пярэпалахі, начніцы, крыксы, капрызы, падвей і іншыя міфалагічныя істоты.

Спосабы дыягностыкі і лячэння былі часам такімі ж дзіўнымі, як і тыя нячысцікі, што па народных уяўленнях шкодзілі дзецям. Так, каб высветліць, ці будзе жыць вельмі хворае дзіця, варажылі з дапамогай мурашніку. Маці ішла ў лес і здымала верхнюю частку мурашніка, рабіла з гэтага адвар і купала ў ім дзіця тры дні запар. Пасля ізноў ішла ў лес і глядзела ці аднавілі мурашкі свой дом. Калі мурашнік меў ранейшы выгляд, то была надзея, што дзіця паздаравее. У такіх выпадках маці шукала любых паратункаў. У справу ішлі і малітвы да святых і язычніцкія замовы, якія выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Вось як лячылі начніцы.

Калі спакойнае ўдзень дзіця непакоілася і ўначы не спала, то лічылі, што яму шкодзяць начніцы. Яны ўяўляліся чорным кудлатым чарвяком, які быццам бы прапаўзаў пад калыбеллю. Супраць гэтай напасці ў дзвярах ставілі страх (пудзіла), як на вераб’ёў, апраналі ў вывернутую наадварот сарочку, у калысцы мянялі палажэнне ног і галавы, калыхалі дзіця ў начоўках і чыталі замовы: "Зара-зарыца, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы. Дзе зара патухаіць, там начніцы прападаюць".

А вось як паэтычным народным словам супакойвалі дзіця перад сном на Ашмяншчыне: "Дрымоты, пакой, адшукай рабу Бога (імя), няхай яна спіць, высыпаецца, ноччу не прасыпаецца. Зоркі няхай будуць ёй сёстрамі, месяц ёй братам, а сон ёй кумам і сватам. Амын".

Існавала і такая практыка, калі дзіця быццам ахвяравалі Богу, просячы заступніцтва за яго і шчаслівага лёсу. Трэба было аднесці ў касцёл прызначаныя на ахвяру грошы, кавалак палатна, крыху лёну. Гэтай ахвярай тройчы малявалі кола вакол дзіцяці і накрывалі яго ёю. Пасля клалі ахвяру на алтар.

Дожинки в Мяделе - 2018
© Sputnik Альфред Микус
У народзе лічылі, што, калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, у ёй няма шчасця

Калі дзіця было як быццам бы здаровае, але вельмі худзенькае, яго дастаткова было ўзважыць на шалях і тады яно быццам бы пачынала папраўляцца. Каб дзіця хутчэй расло, маці здымала з яго кашульку толькі праз галаву і карміла як мага часцей.

У перыяд ранняга дзяцінства як у сялянскай так і ў заможных дваранскіх сем’ях дзецям гатавалі асобныя стравы з лепшых прадуктаў, якія дарослым не заўсёды траплялі на стол, паколькі ад якасці ежы залежыла здароўе дзіцяці. Вядома ж меню вясковай малечы вельмі адрознівалася ад дзіцячага меню ў заможных сем’ях, дзе былі знаёмыя з заходнееўрапейскай кухняй. Тут пэўныя веды аб сістэме харчавання і ўтрымання дзяцей дазвалялі рабіць яе больш сбалансаванай і правільнай. У выніку, дзеці вышэйшых саслоўяў хварэлі і паміралі значна радзей чым сялянскія. Але як бы там ні было і сялянка, і пані песцілі сваіх дзетак смачнымі стравамі.

Гатавалі звычайна салодкія кашы, бліны з начынкамі і без іх, пончыкі, тварожныя запяканкі, цыбрыкі грыбкі і яечні, разнастайнае печыва, стравы з лепшых гатункаў мяса, клёцкі, калдуны з ягаднымі начынкамі, разнастайныя супы і булёны і ў тым ліку супы-пюрэ з гародніны ды шмат што яшчэ.

Вось як гатавалі малочны суп з морквай ў вёсцы Літва Ляхавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Суп малочны з морквай

Інгрыдыенты:

  • 4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вады
  • 1 морква
  • 1 яйка
  • 1 шклянка мукі
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль

Як гатаваць:

Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці старкаваную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Паступова ўліваць цеста ў суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

0
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў