Спякота ўзмацняецца: у чацвер у Беларусі будзе да +32°С

© PixabayСпякота ўзмацняецца: у чацвер у Беларусі будзе да +32°С
Спякота ўзмацняецца: у чацвер у Беларусі будзе да +32°С - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі слупкі тэрмометраў наблізяцца да адзнакі +30°С.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Гарачае надвор'е зноў чакаецца ў Беларусі ў чацвер 20 чэрвеня - месцамі ўдзень паветра прагрэецца да +32°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Падлетак купаецца ў фантане - Sputnik Беларусь
Новы тэмпературны рэкорд устаноўлены ў Мінску

Спякота трымаецца ў рэспубліцы ўжо каля двух тыдняў: у пачатку чэрвеня ў краіне былі абноўленыя тэмпературныя рэкорды, а вельмі цёплае надвор'е дадала клопатаў аграрыям - у Гомельскай вобласці работнікі сельскай гаспадаркі хвалююцца за будучы ўраджай.

"У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+32°С", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што па захадзе краіны ўдзень магчымыя ападкі, якія суправаджаюцца навальніцамі.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Па дадзеных сіноптыкаў, 20 чэрвеня ў Мінску і Гродне чакаецца да +28°С, у Брэсце і Віцебску - да +29°С, Гомелі - да +32°С, у Магілёве - да +29°С. Пры гэтым кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў сталіцы і вобласці, на Брэстчыне і ў Гродзенскай вобласці.

Стужка навiн
0