Спякота ўзмацняецца: у сераду ў Беларусі да +32°С

Спякота ўзмацняецца: у сераду ў Беларусі да +32°С

5
(абноўлена 09:56 26.06.2019)
У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра на сераду абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў сераду на паўднёвым захадзе Беларусі - месцамі паветра там прагрэецца да +32°С, паведамілі ў аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Спякота стаіць у рэспубліцы ўжо больш за тры тыдні: у чэрвені бягучага года былі абноўленыя шматгадовыя тэмпературныя рэкорды, а аграрыі на поўдні краіны б'юць трывогу: з-за адсутнасці ападкаў ёсць апасенні за будучы ўраджай.

"У дзённыя гадзіны ў сераду 26 чэрвеня па паўднёвым захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+32°С", - сказалі ў Гідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, у сераду ў краіне будзе малавоблачна і без ападкаў.

У Мінску і Гомелі удзень чакаецца да +29°С, у Віцебску і Магілёве - да +27°С, У Брэсце і Гродне - да +32°С.

У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра на сераду абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

5
Тэги:
Прагноз надвор'я