Доўгатэрміновы прагноз: беларусаў чакае халаднаваты ліпень

Доўгатэрміновы прагноз: беларусаў чакае халаднаваты ліпень

43
(абноўлена 12:36 30.06.2019)
Пасля незвычайна цёплага чэрвеня ў рэспубліку прыходзіць прахалода. Яшчэ 1 ліпеня будзе да +30, а далей - прыкметна халадней.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Прахалоднае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў ліпені 2019 года, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновых прагнозаў.

Чэрвень гэтага года выдаўся для Беларусі незвычайна цёплым: часта тэмпература паветра біла ўсе рэкорды, а слупкі тэрмометра ўздымаліся да +35 і вышэй. У апошнія дні чэрвеня тэмпература паветра некалькі знізілася, аднак у панядзелак 1 ліпеня чакаецца цёплае надвор'е.

Зрэшты, затым у Беларусь прыйдзе пахаладанне. Калі 1 ліпеня чакаецца да +30, то затым стане прыкметна халадней.

Сэрвісы з доўгатэрміновымі прагнозамі надвор'я абяцаюць, што вялікую частку ліпеня дзённая тэмпература паветра ў Беларусі будзе трымацца на адзнацы каля +22 градусаў. Чакаецца таксама вялікая колькасць дажджоў і навальніц.

Крыху цяплей, паводле папярэдніх прагнозаў надвор'я, стане толькі да канца ліпеня. Зрэшты, варта памятаць, што падобныя прагнозы досыць часта аказваюцца не зусім дакладнымі, таму сітуацыя можа скласціся зусім іншая.

43
Тэги:
Прагноз надвор'я