Уборачная кампанія, архіўнае фота

У панядзелак у Беларусь вернецца цяпло

7
(абноўлена 16:04 04.08.2019)
У беларускай сталіцы 5 жніўня магчымы кароткачасовы невялікі дождж, а паветра прагрэецца да 23 градусаў цяпла.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. У панядзелак 5 жніўня на захадзе рэспублікі чакаецца да 24 градусаў цяпла, паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Заўтра па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць, але пры гэтым надвор'е будзе сухім. Ва ўсходняй частцы Беларусі ўдзень могуць прайсці кароткачасовыя слабыя дажджы.

Уначы будзе слабы, а ўдзень ўмеранай сілы вецер. Уначы тэмпература паветра будзе складаць 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 16-22 градусаў. На захадзе Беларусі чакаецца да плюс 24 градусаў.

У Мінску 5 жніўня будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі ў беларускай сталіцы можа прайсці невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30-40%). Паветра прагрэецца да 23 градусаў цяпла.

7
Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Прырода