Спякотны Панядзелак: у Беларусі на 26 жніўня абвешчана штармпапярэджанне

Спякотны Панядзелак: у Беларусі на 26 жніўня абвешчана штармпапярэджанне

4
(абноўлена 14:05 25.08.2019)
У апошні панядзелак жніўня ў Беларусі чакаецца па-сапраўднаму летняе надвор'е: у асобных раёнах паветра прагрэецца да +30°С.

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак, 26 жніўня, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

"У дзённы час 26 жніўня месцамі па паўднёвым захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С", - папярэдзілі сіноптыкі.

Па ўсёй краіне чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Слабы туман магчымы ноччу і раніцай у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.

Прахаладней за ўсё ў першы дзень працоўнага тыдня будзе ў Віцебску і Магілёве: +24..+26°С. У Гомелі чакаецца +25..+27°С. У Мінску тэмпература паветра днём складзе +25..+27°С, у Гродне +27..+29°С. Гарачэй за ўсё будзе ў Брэсце, дзе днём паветра прагрэецца да +28..+30°С.

4
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я

Прырода