Захад сонца

Сіноптыкі распавялі, як будзе змяняцца надвор'е ў бліжэйшыя дні

16
(абноўлена 09:54 29.08.2019)
У чацвер у Беларусі будзе суха і цёпла, у паўднёвай частцы краіны слупок тэрмометра падымецца да +31.

МІНСК, 29 жні - Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя тры дні, паведамілі ў Гідрамеце.У чацвер у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў заходнім рэгіёне ў другой палове дня. Могуць быць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. За акном будзе +22 .. + 28°С. У паўднёва-заходнім рэгіёне слупок тэрмометра падымецца да +29 .. + 31°С. Атмасферны ціск удзень пачне слаба падаць.

Да канца працоўнага тыдня стане больш воблачна. У пятніцу ў Мінскай і Віцебскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах з навальніцамі. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

У начныя гадзіны на вуліцы будзе халаднавата - ад + 9°С па ўсходзе да + 19°С. Удзень тэмпература паветра складзе +21 .. + 28°С, па паўднёвым захадзе +29 .. + 30°С.

"Уплыў франтальнага раздзелу захавацца па ўсходняй палове краіны, на заходнія рэгіёны нашай рэспублікі распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску з Заходняй Еўропы", - распавялі ў Гідрамеце.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Ва ўсходнім рэгіёне могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў слабыя туманы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Уначы на вуліцы будзе +12 .. + 17°С, удзень +22 .. + 29°С.

16
Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Надвор'е, Беларусь
Кветкі бэзу пад дажджом

Май халодны год хлебародны: што кажуць прыкметы пра надвор'е ўлетку

33
(абноўлена 11:45 23.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра стаўленне нашых продкаў да халоднага майскага надвор’я і вучыць гатаваць стравы, якія дапамогуць сагрэць нават самае халоднае сэрца.

У гэтым годзе апошні вясновы месяц выдаўся халодным. Зменлівае надвор’е для Беларусі ў гэтыя часы – не дзіва, што прыкмецілі яшчэ нашы продкі, якія казалі "Май зямлю грэе, а сіверам вее" або "У май каню сена дай, а сам на печ уцякай".

У даўніну халодны і даждлівы май не пужаў земляроба, бо існавала перакананне, што такое надвор’е з’яўляецца прадвеснікам ураджайнага года.

Аб гэтым сведчаць і народныя прымаўкі:

  • Май халодны — не будзеш галодны;
  • Мокра ў маі — будуць пышныя караваі;
  • Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю;
  • Як у маі суха, то падцягвай бруха;
  • Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы, а як у маі — то будзе хлеба і ў гультая;
  • Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.

Якім будзе надвор’е летам згодна з народнымі прыкметамі

Менавіта напрацягу апошняга вясновага месяца нашы продкі пільна сачылі за надвор’ем, каб даведацца, якім будзе лета. Вось, якія высновы можна рабіць, згодна з народным календаром:

  • Калі ноч пад 1 мая зорная і дзьме цёплы паўднёвы вецер – лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае;
  • У Заходня Беларусі лічылі, што калі ў Дзень Пранціша, які адзначалі 11 мая, ідзе дождж, то будзе мокра ўсё лета, а калі суха, то і лета будзе сухім;
  • 13 мая на Якуба, калі сонца ўзыйдзе ясна – чакаецца сухое лета, а праз хмары – дажджлівае;
  • 14 мая, калі на Ярому - непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма;
  • 24 мая святкавалі Макея і казалі: "Мокра на Макея - і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць".
  • 27 мая на Сідара зноў чакалі халадоў і, калі так было, то казалі, што "Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сівяры". Калі ў гэты дзень  дзьмулі паўночныя вятры, то лета чакалася дажджлівае. Але, калі да гэтага дня або на яго прыляцяць ластаўкі і стрыжы, то лета надарыцца цёплым.
  • 28 мая, святкуючы Пахома, прыгаворвалі: "Святы Пахом павее цяплом" і "На Пахома цёпла – усё лета цёпла".

Каб сагрэцца пасля вясновага дажджу і моцнага майскага ветру, можна прыгатаваць смачную і карысную страву – курыны булён з клёцкамі. А на дэсерт – здобныя булкі.

Булен курыны з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • 500 г курынага мяса
  • 1 морквіна
  • 1 цыбуліна
  • 1 яйка
  • 0,75 шклянкі мукі
  • 1 ч. лыжка вяршковага масла
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Пучок зялёнага кропу або пятрушкі

Як гатаваць:

Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчануюч моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.

Муку, яйка, соль, масла і каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. З атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускацьіх у булён, варыць 5 хвілін.

Падаць з кавалачкамі  курынага мяса, пасыпаць здробненым кропам або пятрушкай.

Булка здобная

Інгрыдыенты:

  • 1 кг пшанічнай мукі
  • 30 г дражджэй
  • 1,5 шклянкі малака
  • 80 г масла або маргарыну
  • 50 г цукру
  • 1 яйка
  • Соль

Як гатаваць:

Дрожджы накрышыць, дадаць чайную лыжку цукру і расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць сурвэткай і паставіць ў цёплае месца.

Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёрты з цукрам жаўток, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць растопленае масла або маргарын і ўзбіты бялок. Паверхню цеста змазаць тлушчам, каб яно не перасохла і даць падысці яшчэ раз.

Гатовым цестам запоўніць формы да 2/3 іх аб’ёму, даць пастаяць, каб падышлі і выпякаць каля гадзіны.

Парада руплівай гаспадынькі: Каб булачкі лёгка даставаліся, халодныя формы змазваюць свіным тлушчам. Алей, маргарын і вяршковае масла для гэтага не прыдатныя. Калі булачкі пякуць у печы і яна даволі гарачая, то на чарэнь каля сцяны ставяць жалезны кубак з вадой і в’юшку не зачыняюць. Калі выпечка зверху пачынае моцна румяніцца, то яе накрываюць паперай або лістамі дзядоўніка.

33
Тэги:
Надвор'е, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Іней на траве, архіўнае фота

Зноў падмарозіць: штармпапярэджанне абвясцілі ў Беларусі на суботу

19
(абноўлена 16:56 22.05.2020)
Май не радуе беларусаў цёплым надвор'ем: нягледзячы на тое, што ў выхадныя крыху пацяплее, месцамі па рэспубліцы працягваюцца замаразкі.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Чарговае штармавое папярэджанне аб'явілі ў Беларусі з-за замаразкаў, пра гэта распавялі ў Белгідраметцэнтры.

Май гэтага года ў Беларусі больш падобны на красавік: тэмпература паветра на некалькі градусаў ніжэй за норму. Да таго ж, рэгулярна назіраюцца неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы, якія пагаршаюць і без таго прахалоднае надвор'е і вымушаюць сіноптыкаў аб'яўляць штармавыя папярэджанні.

Нягледзячы на тое, што ў выхадныя ў рэспубліцы крыху пацяплее, не абыдзецца без прыродных сюрпрызаў.

"Уначы і раніцай 23 мая месцамі па рэспубліцы чакаюцца замаразкі 0 ..- 2°С", - распавялі сіноптыкі.

У цэлым у суботу надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ва ўсходняй частцы краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўны франтальнага падзелу.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ва ўсходніх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны вецер.

У начны час тэмпература паветра складзе +1 .. + 6°С, месцамі будуць замаразкі. У сярэдзіне дня слупок тэрмометра падымецца да + 10°С па ўсходзе рэспублікі, да + 19°С - па захадзе.

19
Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь, Прагноз надвор'я
Які сёння дзень: 25 мая

Які сёння дзень: 25 мая 2020 года

0
(абноўлена 16:20 21.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 220 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 мая

  • У 1907 годзе ў Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
  • У 1938 годзе У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
  • У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
  • У 2001 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.

Хто нарадзіўся 25 мая

  • 1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
  • 1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ралф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.

25 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.

У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям'і будзе год.

Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Блакітныя аблокі ўвечары прадвяшчаюць перамену надвор'я.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень