Туман

Увага, туман: жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 5 верасня

6
(абноўлена 17:29 04.09.2019)
Па прагнозах сіноптыкаў, уначы і раніцай у чацвер некаторыя раёны рэспублікі накрые туман, з-за чаго пагоршыцца бачнасць на дарогах.

МІНСК, 4 вер - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 5 верасня з-за туману, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

"Увага! У начныя і ранішнія гадзіны 5 верасня ў асобных раёнах краіны чакаецца туман", - папярэдзілі сіноптыкі.

Самая вялікая небяспека туману заключаецца ў тым, што з-за гэтай прыроднай з'явы істотна пагаршаецца бачнасць на дарогах краіны. Гэта можа прывесці да росту колькасці ДТЗ. Кіроўцам варта быць вельмі ўважлівымі і выбіраць хуткасць руху, у тым ліку, улічваючы надвор'е.

У цэлым 5 верасня будзе цёплае надвор'е без ападкаў. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе дзьмуць ўмераны паўднёвы вецер. Уначы мінімальная тэмпература паветра складзе +6 ... + 13°С, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +18 ... + 25°С.

Па прагнозах сіноптыкаў, цяпло захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня. Месцамі могуць прайсці дажджы і навальніцы.

6
Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я, Беларусь

Прырода