Лета скончыцца ў выхадныя? Дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень

Лета скончыцца ў выхадныя? Дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень

5
(абноўлена 09:13 10.09.2019)
Увесь тыдзень у рэспубліцы будзе цёпла, але ўжо ў суботу днём тэмпература паднімецца толькі да +13..+20°С, а ў нядзелю - да +10..+17°С.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Істотнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя выхадныя, пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім гідраметцэнтры.

У апошнія дні ў Беларусі ўсталявалася умерана цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай, якая адпавядае кліматычнай норме, а ў паўночна-заходніх раёнах краіны нават перавышае яе на 2-4°С.

Па дадзеных сіноптыкаў, цяпло затрымаецца ў рэспубліцы да выхадных, і ападкі ў бліжэйшыя будні пройдуць па краіне толькі месцамі.

Так, у аўторак, 10 верасня, кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі ў асобных раёнах Беларусі, а паветра прагрэецца днём да +21..+27°С (ноччу будзе +10..+16°С).

Увесь працоўны тыдзень у краіне будзе пераважна без ападкаў. У сераду, чацвер і пятніцу (11, 12 і 13 верасня) у начныя гадзіны тэмпература будзе знаходзіцца ў межах +7..+14°С, а пасля абеду стане падымацца да +20..+28°С (на паўднёвым усходзе). Ноччу і раніцай могуць згушчацца слабыя туманы, а ў пятніцу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Ужо ў суботу, 14 верасня, у Беларусі адчувальна пахаладае: ноччу будзе +6..+12°С, а днём пацяплее максімум да +13..+20°С, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. А ў нядзелю, 15 верасня, будзе яшчэ больш халаднавата: толькі да +10..+17°С у дзённыя гадзіны.

Па папярэдніх доўгатэрміновых прагнозах, у верасні ў Беларусі яшчэ чакаецца цяпло: у сярэдзіне месяца ў Мінску днём будзе цяплець да +20°С і вышэй.

5
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я

Прырода