Вецер у горадзе

Знясе ветрам: штармавое папярэджанне аб'явілі ў Беларусі 12 кастрычніка

5
(абноўлена 14:03 10.10.2019)
Па прагнозах сіноптыкаў, у суботу на большай частцы краіны хуткасць парываў ветру будзе дасягаць 15-20 метраў у секунду.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 12 кастрычніка зь-за моцнага ветру, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.

"У суботу ўначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду", - распавялі сіноптыкі.

У цэлым 12 кастрычніка надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы, паўднёвыя раёны краіны будуць знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў цёплай паветранай масе.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У начныя гадзіны на большай частцы рэспублікі, а ўдзень пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Будзе дзьмуць паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты вецер. Уначы будзе ад + 5°С да + 11°С, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +11 .. + 18°С.

У Мінску ў суботу будзе малавоблачна, пройдуць дажджы. Хуткасць парываў ветру будзе дасягаць 15-18 метраў у секунду. Уначы слупок тэрмометра пакажа +8 .. + 10°С, у сярэдзіне дня тэмпература паветра падымецца да +11 .. + 13°С.

5
Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Прырода